Общество

Восень адметная сваімі кірмашамі. Дары палёў, садоў, прадукцыя сельгасвытворцаў з многіх кропак раёна перыядычна дастаўляюцца ў Валожын. У шосты раз за гэты сезон шумеў сваімі гандлёвымі радамі восеньскі кірмаш у райцэнтры. На гэты раз ён раскінуў свае шатры на плошчы Свабоды.

МАУП “Падбярэззе”  даставілі бульбу, СВК “Пяршаі-2003” – мяса, ААТ “Агра-Дубінское”, КСУП “Сакаўшчына”, філіял ААТ “Белтрубаправодбуд” і іншыя гаспадаркі прывезлі на кірмаш зерне новага ўраджаю.

Рэалізоўваў жывую рыбу “Фішальянс”, прыватнікі з Іўеўскага раёна прапаноўвалі вялікі выбар агародніны. Быў попыт і на саджанцы, вырашчаныя ў гадавальніку фермерскай гаспадаркі “Дзівосны сад”. Утварыліся чэргі і ля гандлёвых палатак райбыткамбіната, райспажыўтаварыства. Шырока прадставілі сваю прадукцыю і прадпрыемствы грамадскага харчавання раёна.

Агульная выручка ад праведзенага ў нядзелю чарговага кірмашу склала больш за 120 мільёнаў рублёў.

Навуку гандляваць асвойвалі ў той дзень Пяршайская школа-сад, гімназія № 1 горада Валожына.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий