Не пагрэбавалі і лямпачкамі

Закон и порядок

У ноч на 6 лістапада невядомыя зламыснікі, узламаўшы ўваходныя дзверы, праніклі ў рамонтныя майстэрні СВК “Агра-Дубінское”. Там іх чакаў сапраўдны “кландайк” разнастайнага электраабсталявання. Зладзеі не грэбавалі нічым: ад дарагога карбюратара да “Волгі” і электрарухавікоў да звычайных лямпачак. Такім чынам нанеслі ўрон калектыўнай гаспадарцы на суму больш за 2,8 мільёна рублёў. Па данаму факту ўзбуджана крымінальная справа.



Добавить комментарий