Шчыра віншуем вас са святам Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дзень 7 лістапада з’яўляецца гістарычным і лёсаносным. Кастрычніцкая рэвалюцыя вызначыла ход гісторыі, далучыла мільёны людзей да працэсу пабудовы новага грамадства, вольнага ад эксплуатацыі, нацыянальнага прыгнёту і няроўнасці. Дзякуючы перамозе Кастрычніка, беларускі народ атрымаў рэальную магчымасць для фарміравання дзяржаўнасці, мірнай і плённай працы на сваёй зямлі.
Наша краіна ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Плённая праца, павага да гісторыі і традыцыяў – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
Жадаем вам, паважаныя жыхары раёна, шчасця, здароўя, спакою і міру, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.