Страцілі пільнасць

Закон и порядок

Звычайна людзі асцерагаюцца пускаць у дом выпадковых знаёмых. А вось жыхар райцэнтра пакінуў начаваць у сваім дачным доміку чалавека з непагашанай судзімасцю. Пэўна, такая акалічнасць высветлілася пасля, калі гаспадар даведаўся, што нехта зняў з яго крэдытнай банкаўскай карткі 1 мільён рублёў, і падазрэнне пала на пастаяльца. Аказалася, што той раніцай скарыстаўся адсутнасцю ў пакоі людзей і завалодаў карткай. Зламысніку яшчэ і пашанцавала: да яе была прымацавана паперка з пін-кодам.

А вось работнік адной з ракаўскіх арганізацый, не даходзячы да дому, у раёне аўтавакзала знайшоў кампаньёна, каб распіць спіртное. Пасля недалічыўся 400 тысяч рублёў і мабільнага тэлефона, пра што заявіў у міліцыю. Сабутэльнік скарыстаў магчымасць і выцягнуў з нагруднай кішэні курткі заяўніка названую суму. А вось мабільнік знайшлі праваахоўнікі на тым месцы, дзе адбывалася сумеснае ўжыванне спіртнога.



Добавить комментарий