1944-2014 ПАМЯЦІ ВЕЧНЫ НАБАТ

Культура

Летам 2014 года, 3 ліпеня, спаўняецца 70 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а вясной 2015 года ўдзячнае чалавецтва сустрэне 70-гадовы юбілей Вялікай Перамогі над фашызмам.

На алтар Вялікай Перамогі Беларусь прынесла мільёны жыццяў сваіх грамадзян. На франтах Вялікай Айчыннай вайны ваявалі 1 млн 300 тыс. беларусаў і выхадцаў з рэспублікі. Яны ўдзельнічалі ў бітвах пад Брэстам, Масквой, Сталінградам, Курскам, у вызваленні Каўказа, Украіны, Прыбалтыйскіх рэспублік, іншых краін, былі ў ліку тых, хто аддаў сваё жыццё пры ўзяцці Берліна…

 

Савет Міністраў замежных спраў СНД на пасяджэнні ў Мінску адобрыў гуманітарныя праекты, прысвечаныя падрыхтоўцы да святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Падтрыманы рашэнні аб аб’яўленні 2015 года ў Садружнасці Годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, аб адзіных юбілейных узнагародах, заснаваных да 70-й гадавіны Перамогі.

Рэдакцыя раённай газеты звяртаецца да ветэранаў вайны, іх сваякоў, дырэктараў школьных і краязнаўчых музеяў: актыўна далучайцеся да тэматычнай рубрыкі! Просьба дасылаць у рэдакцыю свае ўспаміны, цікавыя архіўныя матэрыялы. Расказвайце пра ўсё, што звязана з легендарным мінулым, з гісторыяй слаўнага вызвалення.

 



Добавить комментарий