Навіны Міншчыны

Общество

Конкурс “Майстар Мінскай вобласці”, які праводзіўся на Міншчыне ўпершыню, сабраў на адной сцэне адразу ўсіх прадстаўнікоў шматлікіх прафесій. Больш за паўгода каля тысячы спецыялістаў спаборнічалі ў розных галінах, але толькі 13 прафесіяналаў выйшлі ў фінал. Сярод іх – швачка, будаўнік, настаўнік, лесаруб, журналіст, прадавец, урач, слесар. Наша зямлячка Наталля Анатольеўна Смяян, повар медыка-сацыяльнай установы “Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат”, таксама трапіла ў лік лепшых. Узнагароджвалі пераможцаў у Доме культуры Дзяржынска. Фіналісты ў дадатак да ганаровага звання “Майстар вобласці” атрымалі ў падарунак тэлевізары. Мерапрыемства арганізавала абласное аб’яднанне прафсаюзаў, сацыяльным партнёрам выступіў аблвыканкам.

 

Сетка кемпінгаў еўрапейскага ўзроўню з’явіцца ў краіне перад Чэмпіянатам свету па хакеі-2014. Міністэрства спорту і турызму разглядае каля 40 пляцовак, прыдатных для адпачынку. Адкрыць сучасную аўтастаянку плануецца і каля Ракава на базе адпачынку “Галактыка”. Тут аўтатурысты змогуць пераначаваць, павячэраць, прыняць душ: у такіх кемпінгах прадугледжваюцца наяўнасць кухні, электра- і водазабеспячэнне, дзіцячая пляцоўка і іншыя выгоды. Новыя месцы адпачынку ўздоўж дарог павінны быць гатовы ўжо да сакавіка 2014 года.

 

 



Добавить комментарий