ЗГОДА I КАХАННЕ ПРЫНЕСЛI ПРЫЗНАННЕ

Общество

На абласным аглядзе-конкурсе сярод шматдзетных сем’яў работнікаў службы МНС, які прайшоў у Сенніцкім Палацы культуры, другое месца заваявалі прадстаўнікі Валожыншчыны. Журы адзначыла сярод іншых сям’ю работніка пажарнага аварыйна-выратавальнага паста ў Ракаве, прапаршчыка ўнутранай службы Аляксандра Уладзіміравіча Шакуна.

Да выдатнага фіналу вяла доўгая творчая падрыхтоўка. Спачатку Аляксандр Уладзіміравіч і дамачадцы прадаставілі на ацэнку журы свой багаты сямейны фотаальбом. Затым паўдзельнічалі ў намінацыі “Свет нашых захапленняў”, у якой ацэньваліся работы, зробленыя сваімі рукамі – іх кампазіцыя ў стылі “3D” выклікала вялікую цікавасць і ў судзейскай каманды, і ў астатніх канкурсантаў. Жонка і дачка прыгатавалі і паказалі сапраўдныя сямейныя кулінарныя шэдэўры: салат у выглядзе торта, “мангал” з салёнай саломкі, на якім на гранатавых “вугольчыках” смажыліся духмяныя каўбасныя “шашлыкі”, мясных “вясёлых вожыкаў”, бутэрброды-“мышкі” і шмат іншага смакоцця. Не разгубіліся Шакуны і на сцэне, калі прыйшла пара выступаць, расказваць і дэманстраваць захапленні і творчыя здольнасці кожнага. Атрымалася цікава і арыгінальна. Аляксандру і яго сям’і не хапіла мізэрнай колькасці балаў, каб заняць “залатую” прыступку п’едэстала гонару. Несумненна, яны пастараюцца выправіць гэткае “непаразуменне”, калі яшчэ раз выпадзе абараняць гонар работнікаў МНС раёна.

Фота прадастаўлена РАНС.

 



Добавить комментарий