Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам.
Асаблівая ўвага да сялянскай працы – даўняя добрая традыцыя. Менавіта таму сельская гаспадарка знаходзіцца ў зоне асаблівай увагі кіраўніцтва рэспублікі і раёна.
Сёння словы прызнання мы адрасуем механізатарам, камбайнерам, вадзіцелям, працаўнікам ферм, ветэранам вытворчасці.
Напярэдадні святочнага дня мы дасылаем віншаванні працоўным калектывам перапрацоўчай прамысловасці, якія з вялікай адказнасцю ставяцца да галоўнай сваёй задачы – своечасова перапрацаваць атрыманы ўраджай, вырабіць якасную прадукцыю.
Жадаем вам здароўя, творчага ўздыму, натхнення ў ажыццяўленні сваіх мар і задум, паспяховай працы на карысць сабе, сям’і, грамадства.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Дарагія работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам, дзякуем за гэту нялёгкую працу. Ваша руплівасць і самаадданасць заслугоўваюць глыбокай пашаны. Жадаем вам, якія прысвяцілі сваё жыццё роднай зямлі, працаваць гэтак жа настойліва, шчыра радавацца плёну сваёй працы, як радуемся яму мы! Будзьце здаровымі, шчаслівымі і любімымі!
Святлана САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Станіслаў КУЛЕШ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.