КАЗКI ВЫХОЎВАЮЦЬ ДАБРЫНЮ

Общество

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з пісьменнікам Валерыем Квілорыя. На яе завіталі вучні 4-х класаў СШ № 1 райцэнтра.

Валерый Тамазавіч – лаўрэат літаратурнага конкурсу “Руская прэмія”, лаўрэат Міжнароднага конкурсу дзіцячай і юнацкай літаратуры імя Аляксея Талстога.

Пісьменнік адразу завалодаў увагай школьнікаў, пачаўшы цікава і эмацыянальна расказваць пра неверагодныя прыгоды сваіх герояў аповесцяў “Узведзеныя ў ступень”, “У пагоні за шалёнай каракаціцай”. Ёсць у Валерыя Тамазавіча і казкі для самых маленькіх, якія вучаць дзяцей сумленнасці, дабрыні і справядлівасці. Сёння ў нашай бібліятэцы налічваецца больш за 30 кніг аўтара. Бясспрэчна, што большасць з прысутных на сустрэчы школьнікаў з захапленнем возьмецца чытаць творы аўтара.

Падчас сустрэчы пісьменнік расказаў пра сваю літаратурную і кнігавыдавецкаю дзейнасць, адказаў на шматлікія пытанні, падарыў бібліятэцы свае новыя кнігі.

Алена ТРАСЦЯНКА,

загадчыца Валожынскай дзіцячай бібліятэкі.

 



Добавить комментарий