КАДРАВЫЯ НАЗНАЧЭННI

Общество

14 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў С.Б.Шапіру старшынёй Мінскага аблвыканкама.

У Беларусі можа быць актывізаваны працэс ратацыі кадраў. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Што датычыцца назначэнняў, гэта нармальна, калі ідзе ратацыя кадраў. Мы часта забывалі па гэта і атрымлівалі негатыўныя вынікі. Таму гэта нармальны працэс. Ратацыя кадраў будзе ісці і далей, і, магчыма, больш актыўна», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. «Я, вядома, Сямёна Барысавіча (Шапіру. — Заўвага БелТА) бачыў ва ўрадзе, але ён хоча займацца жывой работай, — заўважыў беларускі лідар. — Але калі ён хоча займацца ў сваім  маладым узросце яшчэ гэтай работай, я гэта вітаю».

«Галоўнае, каб быў вынік, ні справаздачы, ні самасправаздачы. Навучыцеся дзейнічаць канкрэтна, без усялякіх лішніх нарад, без тузання кадраў. Запрасіце кіраўнікоў адміністрацый у гарадах, старшынь райвыканкамаў, вашых непасрэдных падначаленых і дамоўцеся з імі аб тым, як вы будзеце рэалізоўваць тыя задачы, якія перад вамі стаяць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Сямён Барысавіч Шапіра нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Рачэнь Любанскага раёна Мінскай вобласці. Доктар эканамічных навук, прафесар. Працаваў галоўным эканамістам саўгаса «Камсамолец» (Дзяржынскі раён), старшынёй СКП «Маяк» (Дзяржынскі раён). У 1998-1999 гадах — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу. У 1999-2004 гадах працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З 2004 года — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». З красавіка 2008 года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З мая 2010 года — старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

 



Добавить комментарий