17 лістапада споўнілася 90 гадоў з дня заснавання службы ўчастковых інспектараў міліцыі

Общество

Праца ўчастковага інспектара нездарма лічыцца адной з самых цяжкіх. Прадстаўнікоў гэтай прафесіі называюць «універсальнымі міліцыянерамі»: канфлікты паміж суседзямі і сямейныя разборкі, п’яныя бойкі і сваркі, адміністрацыйныя правапарушэнні і звароты грамадзян па любой прычыне – усё гэта ў зоне кампетэнцыі маёраў міліцыі Ігара Уладзіміравіча СУХАДОЛЬЦА і Аляксандра Іванавіча КАЖЭКІ, капітана Алега Васільевіча РУМЫНСКАГА. Акрамя таго, ва ўчастковых ёсць шэраг іншых задач, якія патрабуюць неадкладнага рашэння. Намеснік начальніка РАУС падпалкоўнік Сяргей Вітальевіч ЛАТЫШАЎ (у цэнтры) не сумняваецца, што дадзеныя даручэнні будуць выкананы найлепшым чынам.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий