Настаўніца пачатковых класаў Марыя Сяргееўна ЗАРА прыехала працаваць у Вішнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа год назад. Сюды маладога спецыяліста накіравалі па размеркаванні пасля заканчэння Пінскага педагагічнага каледжа.
У класе маладога педагога – шасцёра дзетак. Кожны дзень настаўніца распрацоўвае план работы з маленькімі гарэзамі, які дазваляе ім авалодаць граматай, развіць камунікатыўнасць.
Упэўніўшыся ў правільным выбары прафесіі для сябе, Марыя Сяргееўна працягвае ўдасканальваць свае веды ў сферы педагогікі: завочна вучыцца на біялагічным факультэце Брэсцкага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
Родам М. С. Зара са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Але, відаць, недарэмна сцяжынка лёсу прывяла маладую настаўніцу на Валожыншчыну. У Вішневе дзяўчына сустрэла сваё каханне і выйшла замуж.
Тэкст і фота Алены ПАШКЕВІЧ