Общество

Дом, дзе саграваюцца сэрцы! Пяцьдзясят гадоў таму ён прапісаўся ў старажытным Івянцы на вуліцы, якая цяпер носіць назву 17 верасня. Тут вырасла ні адно пакаленне выхаванцаў, на жаль, кожны з іх горка пакрыўджаны лёсам. У Доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця за пяць дзесяцігоддзяў мяняліся падапечныя, педагогі, дырэктары. А вось міласэрнасць, прытульнасць сэрцаў, шчыры бацькоўскі клопат не пакідалі сцены гэтай установы ніколі. Гэтыя гуманныя якасці вельмі дапамагалі дзеткам, якіх пакалечыў лёс, выстаяць пад ветрам жыцця, не зламацца, нібы кволыя галінкі.
Таму і вочы гэтых выхаванцаў не пазбаўлены энергіі радасці і надзеі. Івянецкі дом сацыяльнага тыпу стаў для соцень яго выпускнікоў родным, сюды ім заўсёды хочацца вярнуцца на яве і ў думках. Адсюль яны пайшлі ў вялікае дарослае жыццё. І нікому з былых выхаванцаў статус інваліда не перашкодзіў знайсці сваё вартае месца ў жыцці. Многія выпускнікі дабіліся зайздроснага кар’ернага росту наперакор фізічным выпрабаванням.

У гэтым вялікім і дружным доме, які 29  лістапада адзначыць свой залаты юбілей, заўсёды пануе дзіўная аўра аптымізму. І калі прыязджаеш сюды, то міжволі акунаешся ў гэту атмасферу, міжволі дакараеш сябе, што, бывае, дарэмна часта наракаеш на розныя жыццёвыя цяжкасці і праблемы. Тут атрымліваеш вялікі ўрок: сіла волі і нязгасная прага да жыцця правядуць чалавека праз любыя церні…

Ірына ПАШКЕВІЧ

На здымку: намеснік дырэктара па выхаваўчай частцы Наталля Мікалаеўна Равяка разам з выпускнікамі мінулага навучальнага года.

Фота прадастаўлена Івянецкім домам-інтэрнатам

 



Добавить комментарий