ГАРЭЛКУ ГНАЛI, ПАКАРАННЕ АТРЫМАЛI

Закон и порядок

Адной з галоўных задач міліцыі застаецца барацьба з самагонаварэннем. І хоць у гэтым накірунку праваахоўнікі зрабілі нямала, але выраб саматужнай гарэлкі цалкам перамагчы не ўдаецца. То ў адной вёсцы, то ў другой з’яўляюцца падпольныя самагонныя міні-заводы. Не так даўно ў раёне працавала мабільная група супрацоўнікаў УУС Мінаблвыканкама. Выяўлены факты самагонаварэння.

У вёсцы Савічы Вішнеўскага сельсавета канфіскаваны самагонны апарат і 300 літраў брагі. Усё гэта «багацце» захоўвалася правапарушальнікам непадалёку ад дома, у гаспадарчай пабудове. А вось жыхара вёскі Багданава міліцыя затрымала прама падчас працэсу ганення. Ён паспеў вырабіць 10 літраў гарэлкі, сваёй чаргі на перапрацоўку чакалі яшчэ 200 літраў брагі.

Кожнаму незаконнаму «прадпрымальніку» пагражае да 30 базавых велічынь штрафу.

Сёлета ў раёне за выраб, захоўванне і збыт самагону адміністрацыйную адказнасць панеслі 108 правапарушальнікаў. На рахунку супрацоўнікаў РАУС – 44 канфіскаваныя і перададзеныя на металалом гарэлачныя міні-заводы, выяўленне і знішчэнне 550 літраў самагону і больш за 20 тон брагі.

Алена ЗБІРЭНКА

 



Добавить комментарий