АДЗIН СВЕТ, АДНА НАДЗЕЯ

Общество

1 снежня – Cусветны дзень барацьбы супраць СНІДу. Ідэя яго правядзення была прапанавана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Упершыню гэты дзень адзначаўся 1 снежня 1988 года.

Нацыянальнае “Постар-прэс-ток-шоў” прайшло ў Мінску напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам з удзелам больш 300 прадстаўнікоў дзяржаўных, міжнародных, грамадскіх арганізацый, зорак тэатра, кіно і тэлебачанні з розных краін, студэнтаў, а таксама людзей, якія жывуць з ВІЧ.

Па стане на 1 кастрычніка бягучага года ў краіне пражывае 11 952 ВІЧ-інфіцыраваных. З іх большасць – у Гомельскай вобласці (45,4%), Мінскай вобласці (15,5%), у Мінску (14,9%).

Сёлета за кошт узмацнення праграм тэсціравання атрымалася наблізіцца  да максімальнага ўзроўню выяўлення новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ў краіне. Паказчык захворвання на 100 тысяч чалавек за 9 месяцаў склаў 11,5 выпадкаў (за аналагічны перыяд мінулага года – 9,9 выпадкаў).

Вялікая колькасць выяўленых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі прыпадае на ўзроставыя групы 40 гадоў і старэй – 30,3% і 30-34 гады – 24,5%. Сярод выяўленых выпадкаў ВІЧ за 9 месяцаў гэтага года хворых жанчын – 48,3%, мужчын – 51,7 %.

Ад ВІЧ-інфіцыраваных маці ў краіне за 9 месяцаў нарадзілася 172 дзіцяці. За гэты ж перыяд дыягназ “ВІЧ-інфекцыя” пацверджаны 11 дзецям ва ўзросце ад 1 да 14 гадоў. Усяго ў рэспубліцы сярод  дзяцей ва ўзроставай групе ад 0 да 14 гадоў зарэгістраваны 241 выпадак ВІЧ-інфекцыі.

Наш кар.

 



Добавить комментарий