САБРАЛА СВЯТА ГАСЦЕЙ БАГАТА

Общество

Нядаўна ў раённым Цэнтры культуры прайшло “Свята фальклору”, на якім сваё майстэрства паказалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці многіх сельскіх клубаў. Выступілі, трэба сказаць, з вялікім поспехам…

Канцэрт быў вельмі цікавы па разнастайнасці праграмы. У гэтым вялікая заслуга не толькі саміх удзельнікаў-фалькларыстаў, але і метадыста РЦК І. В. Мандрык, якая курыруе працу ўстаноў культуры ў сельскай мясцовасці. Таму не дзіва, што пасля кожнага нумара не сціхалі апладысменты. Па-добраму ўразілі гледачоў артысты Дорскага селькага дома культуры. Хочацца адзначыць, што практычна ў кожным канцэрце альбо іншым мерапрыемстве актыўна ўдзельнічае і начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. М. Адамовіч. Вакол сябе ён згуртаваў цудоўны калектыў, творчасць якога мае вялікі поспех у жыхароў горада і раёна – ансамбль народнай песні РЦК “Сваякі”. Падбор рэпертуару ў іх заўсёды прадуманы, адна песня лепшая  за другую. Слухачы паважаюць і любяць іх выступленні – нездарма ж ансамблю прысвоена ганаровае званне народнага! Так сталася і на гэты раз, што “Сваякі” сабралі багатую даніну авацый. Хочацца спадзявацца, гараджане і вяскоўцы не раз яшчэ пачуюць цудоўны голас саліста Аляксандра Шаўчэнкі, які шмат гадоў працуе ў РЦК… Адным словам, не памылюся, калі ад імя шматлікіх слухачоў скажу: “Шчыры дзякуй вам, землякі “Сваякі” і ўсе ўдзельнікі “Свята фальклору” за ўзнятую народную спадчыну!”

Мікалай РАЎЧЫК

 



Добавить комментарий