Общество

Таццяна РУБАЦКАЯ і Ларыса САЕВІЧ – прадаўцы магазіна «Ветразь», які абслугоўвае жыхароў мікрараёна Папоўка горада Валожына.

Прадавец – адна з тых прафесій, якая патрабуе ад чалавека не толькі спецыяльных ведаў і навыкаў, але і ўмення заўсёды трымаць свае эмоцыі ў тонусе аптымізму і добразычлівасці. Ветлівасць работнікаў магазіна «Ветразь» стала ўжо яго візітнай карткай. А разнастайны асартымент толькі ўмацоўвае станоўчыя эмоцыі пакупнікоў. Колькасць наведвальнікаў павялічваецца падчас правядзення акцый. Рэгулярна памяншаюцца цэны на рыбу і каўбасныя вырабы, амаль пастаянна рэалізуюцца і іншыя «акцыйныя» тавары – кансервы, сокі. Як вынік – планавыя паказчыкі нязменна выконваюцца, штодзённая выручка – не менш за 17 мільёнаў рублёў.

Загадчыца Ж. С. Більдзюк сваімі падначаленымі задаволена. І не толькі Таццянай і Ларысай, кажа, што ўвесь калектыў – як на падбор.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКІ

 



Добавить комментарий