ЗНАЙСЦI СЯБЕ

Общество

Сёлета раённы дзень прафесійнай арыентацыі для школьнікаў было вырашана правесці не вясной, як гэта адбывалася заўсёды, а нашмат раней.

Спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму палічылі, што «запраграмаваць» будучых абітурыентаў неабходна загадзя, каб выбар прафесіі не аказаўся спантанным.

Прафарыентацыю наведалі больш за 200 вучняў 9-11 класаў. На сустрэчу прыехалі прадстаўнікі васьмі навучальных устаноў рэспублікі. Але найбольш прадстаўнічай аказалася дэлегацыя, якая прадстаўляла ВНУ і каледжы сельскагаспадарчага профілю: Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Валожынскі сельскагаспадарчы ліцэй, Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.

Мерапрыемства зацікавіла школьнікаў, многія з іх пажадалі пагутарыць індывідуальна з выступаючымі. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л. В. Садоўская, прафарыентацыйная работа будзе працягвацца і далей. Эстафету пяроймуць у кожнай школе.

Алена ЗБІРЭНКА

 



Добавить комментарий