ЗМАГАЕМСЯ З ЧЭРГАМI

Общество

З гэтага месяца ў нашай паліклініцы на першым паверсе пачаў працаваць новы кабінет – «Памочнік урача».

Хто не сутыкаўся з сітуацыяй, калі ў перыяд вострых вірусных інфекцый пад дзвярыма ўчастковых тэрапеўтаў стаіць вялікі натоўп. Тут людзі і з тэмпературай, і з насмаркам, і з ціскам, і тыя, хто проста прыйшоў выпісаць нейкі рэцэпт. Для таго, каб урэгуляваць разнастайны паток наведвальнікаў, і быў створаны новы кабінет, у якім зараз працуюць два спецыялісты.

Яны дадуць вам параду, правядуць першасны агляд, змераюць ціск, выпішуць пацверджаны тэрапеўтам рэцэпт. Магчыма, камусьці такой дапамогі акажацца дастаткова, і яму не спатрэбіцца стаяць у доўгай чарзе, рызыкуючы падхапіць «чужую» інфекцыю.

Таму, калі работнік рэгістратуры ў паліклініцы параіць вам звярнуцца ў кабінет памочніка ўрача, не адмаўляйцеся. Магчыма, вы зэканоміце і свой час, і сваё здароўе.

Павел ГАНЧАР,

загадчык раённай паліклінікі

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *