ЗБРОЮ – НА МУШКУ!

Закон и порядок

З 27 лістапада па 27 снежня ў рэспубліцы праводзіцца аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне і выкараненне правапарушэнняў у сферы абароту пнеўматычнай зброі.

Незаконны абарот пнеўматычнай зброі і боепрыпасаў караецца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам да 3-х гадоў пазбаўлення волі. Асобы, якія ў дабравольным парадку здадуць зброю ці боепрыпасы, ад адказнасці вызваляюцца.

Напамінаем, што грамадзяне маюць права мець спартыўную пнеўматычную зброю з дульнай энергіяй вышэй 3 Дж, але не больш 25 Дж, паляўнічую пнеўматычную зброю з дульнай энергіяй вышэй за 7.5 Дж, але не больш 25 Дж. Права на набыццё такой зброі маюць паўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі дазвол у органах унутраных спраў.

Па тэлефоне «гарачай лініі» аддзела ўнутраных спраў райвыканкама 55-4-36 альбо па тэлефоне 102 вы можаце паведаміць пра выпадкі незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў ці выбуховых рэчываў, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку дабравольнай здачы гэтыя прадметаў.

Ігар ШАКУН,

начальнік РАУС

 



Добавить комментарий