ПАД ЗОРКАЙ НАТХНЕННЯ

Общество

У заключным этапе XVII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” за прызавыя месцы пазмагаюцца шэсць мастацкіх работ, створаных рукамі таленавітых дзяцей Валожынскага раёна.

У сярэдзіне снежня ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі работы нашых юных землякоў, у ліку 50 іншых, прадставяць на выставе-конкурсе Мінскую вобласць.

Гэта стала магчымым, дзякуючы перамозе ў фінале абласнога этапу выставы-конкурсу “Калядная зорка”, які прайшоў у Жодзіне. Тут экспанавалася больш за 250 мастацкіх вырабаў навагодняй тэматыкі з 23 раёнаў Міншчыны.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ад 8 да 16 гадоў спаборнічалі ў мастацтве ткацтва, выцінанкі, роспісу па тканіне, шкле, дрэве і ў іншых кірунках дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

У намінацыі “Мастацкая саломка” журы пакарылі плеценыя “Каза-калядавіца” Паліны Жук і “Елка” Ульяны Ціганінай. Вырабы гэтыя ствараліся ў гуртку “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” Валожынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пад умелым кіраўніцтвам педагога Таццяны Аляксееўны Курылы. Чатыры работы юных івянецкіх ганчароў занялі прызавыя месцы ў намінацыі “Кераміка”.

Лепшыя вырабы рэспубліканскага этапу ўключаць у экспазіцыю выставы навагодняга дабрачыннага свята “Нашы дзеці”, што пройдзе ў Палацы Рэспублікі.

Алена ПАШКЕВІЧ

 



Добавить комментарий