Дэмаграфічны аспект

Общество

Колькасць насельніцтва Валожынскага раёна па стане на 1 лістапада 2013 г. склала 34 660 чалавек і скарацілася з пачатку года на 450 чалавек.

За студзень-кастрычнік у раёне нарадзілася 359 дзяцей, што на 6 дзяцей менш, чым за студзень-кастрычнік мінулага. Памерла за гэты перыяд 612 чалавек. У параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2012 года колькасць памерлых зменшылася на 32 чалавекі і перавысіла колькасць народжаных на 253 чалавекі (у 1,7 раза), у тым ліку ў сельскіх населеных пунктах – на 257 чалавек (у 2,2 раза).

У гарадской мясцовасці назіраўся натуральны прырост насельніцтва, які ў студзені-кастрычніку склаў 4 чалавекі.

У раёне за дзесяць месяцаў 2013 года зарэгістравана 270 шлюбаў і 61 развод. У параўнанні з аналагічным перыядам шлюбаў павялічылася на 35%, разводаў зменшылася на 20,8%.

За студзень-кастрычнік міграцыйнае змяншэнне склала 197 чалавек.

 



Добавить комментарий