Ірына КАНДРАЦЕНКА – тэхнолаг, малады спецыяліст СП «Івкон». І хоць працуе на прадпрыемстве ўсяго другі год, але ўжо мае свае прафесійныя здабыткі. Разам з калегамі па тэхналагічным аддзеле распрацавала рэцэптуру новых жэлейных цукерак – «Мармелан» і «Жэлебуба».
Цяпер, калі Ірына чуе, як пакупнікі нахвальваюць яе цукеркі, то вельмі радуецца – з выбарам жыццёвага шляху не памылілася…
Тэкст і фота Алены Збірэнкі