Керамічная прадукцыя з івянецкай маркай

Общество

 

Керамічная прадукцыя з івянецкай маркай у гэтыя снежаньскія дні можа ўдала канкурыраваць з таварамі, якія пакупнікі абавязкова захочуць купіць у падарунак сваім родным, знаёмым напярэдадні Новага года.

Прыгожыя кашпо нараджаюцца з-пад умелых рук Яніны Вікенцьеўны САВІЦКАЙ, якая працуе на прадпрыемстве.

Умелай рукой па сырцу яна наносіць рэльефнае аздабленне. Почырк майстра ўпэўнены і бездакорны. Яно і не дзіва!  Яшчэ ў 80-х гадах мінулага стагоддзя пачаўся шлях у прафесію гэтай стараннай жанчыны.

За дзесяцігоддзі руплівай працы Яніна Вікенцьеўна выхавала на Івянецкім заводзе мастацкай керамікі плеяду маладых работнікаў. Яна бездакорна асвоіла тэхналагічны працэс. Таму і зменную вытворчую норму заўсёды выконвае паспяхова. За гадзіну Я. В. Савіцкая апрацоўвае 24 кашпо, якія затым праходзяць працэс завяршальнага мастацкага афармлення ўжо на наступнай лініі. У выніку калектыўнай працы нараджаюцца вырабы, якія дораць людзям вялікую эстэтычную асалоду.

Тэкст і фота Ірыны ПАШКЕВІЧ

 



Добавить комментарий