ГАНДЛЯВАЦЬ ЗГОДНА З ТЭХНІЧНЫМ РЭГЛАМЕНТАМ

Закон и порядок

З 15 лютага 2014 года ўся рэалізуемая ў краіне (у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі) прадукцыя, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, цацкі, парфумерна-касметычная прадукцыя, якая падпадае пад дзеянне тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза «Пра бяспеку прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў» (ТР ТС 007/2011), «Пра бяспеку цацак» (ТР ТС 008/2011), а з 1 ліпеня 2014 года – «Пра бяспеку парфумерна-касметычнай прадукцыі» (ТР ТС 009/2011) і «Пра бяспеку прадукцыі лёгкай прамысловасці» (ТР ТС 017/2011) павінна рэалізоўвацца толькі пры ўмове выканання ў поўным аб’ёме патрабаванняў дадзеных тэхнічных рэгламентаў. А таксама пры наяўнасці адпаведных дакументаў, прадугледжаных рэгламентамі (сертыфікатаў адпаведнасці, дэкларацый пра адпаведнасць, сведчанні пра дзяржаўную рэгістрацыю Мытнага саюза) і маркіроўкі адзіным знакам звароту прадукцыі на рынку дзяржаў-членаў Мытнага саюза з улікам пастановы Міністэрства гандлю, Міністэрствы сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрствы аховы здароўя і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ад 21 чэрвеня 2013 г. № 9/26/50/32.

 



Добавить комментарий