ПРА БЯСПЕКУ НЕ ДБАЮЦЬ ДАРМА…

Закон и порядок

У снежні спецыялісты інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду правялі тры пазапланавыя праверкі суб’ектаў гаспадарання раёна. Па выніках пажарна-тэхнічнага абследавання, у ААТ “Манькаўшчына” выяўлена шэраг грубых парушэнняў нормаў і правілаў пажарнай бяспекі.

На аб’ектах прадпрыемства з-за недастатковых указанняў кіраўніка не выконваецца супрацьпажарны рэжым. Узровень супрацьпажарнай абароны асобных участкаў не адпавядае належным патрабаванням. Службовыя асобы на месцах, парушаючы правілы, кураць у памяшканнях. МТФ і цялятнікі не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння, на тэрыторыях не абсталяваны пажарныя шчыты, на будынках няма маланкаадводаў.

Выяўлены грубыя парушэнні і падчас праверкі ТДА “Леспалэнерга”. Не створана добраахвотная пажарная дружына, не арганізавана навучанне патрабаванням пажарнай бяспекі. Першасныя сродкі пажаратушэння нерабочыя, на некаторых свяцільніках у цэху распілоўкі адсутнічаюць ахоўныя плафоны, абсталяванне не чысціцца ад пылу.

Пастановай органаў Дзяржпажарнагляду забаронена эксплуатацыя дрэваапрацоўчага цэха ААТ “Мінскрамбуд”, які арандуе СТАА “ІрыёнВуд”: прапанаваныя да ўхілення недахопы не выпраўлены. Па выніках праверкі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 3 кіраўнікі і 4 службовыя асобы.

Алег СКАДОРВА,

начальнік РАНС

 



Добавить комментарий