АДЗIНАЯ СЛУЖБА…

Закон и порядок

Адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба «101» (АДДС) у Беларусі была створана ў 2007 годзе , а ў ліпені бягучага ў МНС пачаў дзейнічаць дадатковы нумар «112». Неабходнасць такіх мер прадыктавана сусветнай практыкай: для грамадзян падобная сістэма звароту ў экстранныя службы найбольш зручная.

Зрабіўшы званок, вы можаце не хвалявацца, інфармацыя будзе аператыўна перададзена спецыялістам. Пры неабходнасці тэхнічныя магчымасці дазваляюць задзейнічаць і скаардынаваць сілы розных падраздзяленняў і службаў, а таксама кантраляваць сітуацыю і непасрэдны ход аказання дапамогі. Разам з тым, падобная сістэма не адмяняе існуючага да яе з’яўлення парадку прыёму паведамленняў. Вы можаце смела набіраць звыклыя нумары «102» , «103» і «104», іх не адмянілі.

Гаворачы аб АДДС, асобна спыніцца хацелася б на праблеме лжывых выклікаў. Плаціць за падобныя забавы прыходзіцца ў прамым сэнсе: згодна з артыкулам 17.6 Кодэкса Рэспублікі Беларусь, яны абыдуцца аматарам вострых адчуванняў у суму ад 4 да 15 базавых велічынь. Тым жа, хто на працягу года здзейсніў парушэнне паўторна, пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Тут ёсць яшчэ адзін аспект. Калі вы знайшлі невялікі ачаг узгарання і хоць на імгненне ўсумніліся, што зможаце патушыць яго сваімі сіламі, неадкладна выклікайце работнікаў МНС. Заўсёды лепш перастрахавацца, чым змагацца з полымем самастойна. І нават калі на момант прыбыцця выратавальнікаў пажар будзе ліквідаваны, не хвалюйцеся: плаціць штраф не давядзецца.

Ігар ХНЫКАЎ,

інжынер ІДПН РАНС

 



Добавить комментарий