СПЯШАЙЦЕСЯ РАБIЦЬ ДАБРО

Общество

Падарыць дзіцяці-сіраце выдатны настрой і вясёлае свята – добрая навагодняя традыцыя студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

У Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця  моладзь прыехала з казачнай пастаноўкай. Дзяцей парадавалі выступленні студэнтаў кафедры гімнастыкі – чэмпіёнаў Рэспублікі Беларусь, чэмпіёнаў Еўропы і свету. Члены зборнай БДУФК па чырлідынгу “Nightwolves” уразілі дзяцей сваёй адвагай: яны станавіліся ў шматметровыя піраміды, падкідалі адзін аднаго ў паветра, круцілі “кола”, рабілі іншыя мудрагелістыя і захапляльныя трукі. Дапоўнілі праграму музычныя нумары студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

 

Казачныя героі частавалі дзяцей цукеркамі і фруктамі, танчылі з імі ля ёлкі. Першы прарэктар універсітэта А. Г. Гататулін расказаў выхаванцам дома-інтэрната пра будучыя XXII Алімпійскія гульні ў Сочы, пра Чэмпіянат свету па хакеі, які адбудзецца ў Мінску, запрасіў дзяцей на экскурсію ў музей Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Дзелячыся цяплом сваёй душы, атрымліваеш узамен прамяністую дабрыню дзіцячых сэрцаў, іх удзячнасць і любоў.

Таццяна БАРАДАЎКА,

фота прадастаўлена БДУФК

 

 



Добавить комментарий