ПРАЦУЕ З АСАЛОДАЙ

Молодежный курьер

 

Навагоднія святы не абыходзяцца без цукерак – выдатнага ўпрыгажэння святочнага стала і ўдалага падарунка дзецям. У ланцужку тых, хто адказвае за якасць ласункаў, першы – інжынер-хімік па сыравіне. Менавіта ён даследуе смак, колер і пах прадуктаў, якія паступаюць на пункты прыёму кандытарскіх фабрык.

Ці прыйдуцца ласунам да густу цукеркі СП “Івкон”, шмат у чым залежыць ад Вольгі Антонаўны ПУПКО – інжынера-хіміка па сыравіне першай катэгорыі. Кожны дзень спецыяліст з дзясяткаў тон сыравіны адбірае пробы для экспертызы.

У вытворчай лабараторыі строгі кантроль праходзяць цукар, крухмальная патака, мёд, тлушчы, какава-бабы, арэхі, алейнае насенне, садавіна, ягады, малочныя прадукты. Вольга Антонаўна таксама даследуе фізіка-хімічны састаў жэліруючых рэчываў, араматычных і смакавых дабавак. У дадатак спецыяліст распрацоўвае інфармацыю для пакупнікоў: састаў і тэрміны прыдатнасці салодкіх прысмакаў.

Асновы хімічнай навукі В. А. Пупко спасцігла ў Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы, атрымаўшы спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай вытворчасці.

Вядома, ніводны Новы год у сям’і Вольгі Антонаўны не абыходзіцца без івконаўскіх цукерак – памадных, арэхавых, фруктовых, жэлейных, марцыпанавых, лікёрных. За сталом таксама традыцыйна жадаюць адзін аднаму, каб жыццё было салодкім і разнастайным, як прадукцыя івянецкіх кандытараў.

 



Добавить комментарий