КОНКУРС ПРАВАВОЙ НАКIРАВАНАСЦI

Официально

У  мэтах папярэджання супрацьпраўных паводзін, прафілактыкі шкодных звычак і фарміраванні здаровага ладу жыцця Міністэрствам унутраных спраў сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі, пры ўдзеле грамадскага аб’яднання «Дзеці не для насілля» з 1 снежня 2013 года па 1 чэрвеня 2014 года праводзіцца рэспубліканскі конкурс дзіцячых малюнкаў і фотаздымкаў прававой накіраванасці «На абароне будучага пакалення». Ён прымеркаваны да 20-годдзя прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці».

У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Неабходна накіраваць ва Упраўленні адукацыі, унутраных спраў абласных выканаўчых камітэтаў да 01.05.2014 конкурсную работу пад агульнай тэмай «Права ў маім жыцці».

Прымаюцца фатаграфіі (у тым ліку на электронных носьбітах), малюнкі, выкананыя любой тэхнікай, аплікацыя, калажы. Работы павінны несці пазітыўны характар і быць выкананы ў год правядзення конкурсу. Памер работы ад стандарту А 4 да A 3. Неабходна ўказаць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча і імя аўтара (аўтарскія калектывы), узрост аўтара, паштовы адрас і нумар кантактнага тэлефона.

Конкурсныя матэрыялы накіроўваюцца на бязвыплатнай аснове, яны не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Матэрыялы, прызнаныя лепшымі па выніках абласнога і рэспубліканскага этапаў конкурсу, будуць экспанавацца, а таксама выкарыстоўвацца пры правядзенні акцый прафілактычнай накіраванасці.

Наш кар.

 



Добавить комментарий