“Зорка ўзышла над Беларуссю”

Общество

“Зорка ўзышла над Беларуссю” — пад такой назвай праходзіць другі  рэспубліканскі конкурс маладых талентаў.

Асноўнымі мэтай і задачай конкурсу з’яўляецца рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітай моладзі, далучэнне яе да лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў і жанраў мастацтва, прапаганда нацыянальнай культуры і г. д.

Да ўдзелу ў конкурсе  запрашалася таленавітая моладзь ва ўзросце ад 16 да 31 года.

Конкурс праходзіць у два этапы. На раённым прапаноўвалася праявіць сваё майстэрства ў эстрадных і народных спевах, сучасным танцы, аўтарскай песні, дызайне, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і інш. Журы, якое ўзначаліў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч, вызначыла лепшых выканаўцаў у 5 намінацыях.

Аўтарскую песню на абласным этапе прадставіць загадчык аўтаклуба Дзмітрый Завацкі, які выконвае ўласную песню “Пусть поможет судьба” і песню Уладзіміра Высоцкага “Спасите наши души”. У намінацыі “Эстрадная песня” вылучаны Анастасія Шугля – выкладчык Гародзькаўскай школы мастацтваў, Вольга Камінская – выкладчыца Вішнеўскай ДШМ і Вольга Альшэўская, якая прадстаўляе ДУА “Івянецкая СШ”. Разнапланавыя песні беларускіх і зарубежных аўтараў у выкананні канкурсантак паказалі іх артыстызм і высокае выканаўчае майстэрства. У намінацыі “Народная песня” лепшай названа работнік ракаўскага Цэнтра фальклору Ірына Школіна. Кацярына Брылеўская і Вольга Красачка – харэограф і рэжысёр РЦК –перамаглі ў намінацыі “Харэограф-пастаноўшчык па сучасных накірунках харэаграфіі”. На суд журы прадстаўлены сучасны танец у стылі “афраджаз” у пастаноўцы Кацярыны Брылеўскай. Свае работы ў намінацыі “Жывапіс і графіка” прадставіць на абласным этапе выкладчыца аддзялення “Выяўленчае мастацтва” Валожынскай ДШМ Таццяна Курцэвіч.

Абласны тур рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” адбудзецца 8 лютага ў Дзяржынску.

Ірына МАНДРЫК,

метадыст РЦК

 

 



Добавить комментарий