УРАЗIЛI СПРЫТАМ I ТЭХНIКАЙ

Спорт

Юныя івянчане чарговы раз прадэманстравалі выдатную тэхніку і спрыт, паўдзельнічаўшы ў абласным лёгкаатлетычным прабегу “Залатая міля”. З гэтых спаборніцтваў выхаванцы Валожынскай ДЮСШ прывезлі два першыя, два другія і два трэція месцы.

“Залатая міля” прайшла ў Маладзечне. Спаборніцтвы ладзіліся ў чатырох узроставых групах. Прадстаўнікі малодшай узроставай групы, навучэнцы 2001-2002 гадоў нараджэння, беглі 1 вярсту (1067 метраў). На гэтай дыстанцыі прадстаўніца валожынскай каманды, вучаніца Сівіцкай базавай школы-сада Лізавета Каранік заняла другое месца. Астатнія ўдзельнікі беглі 1 мілю (1609 метраў).

Сярод лёгкаатлетаў сярэдняй узроставай групы (1999-2000 гады нараджэння) лепшы вынік паказала Дзіяна Сакалоўская. У яе сяброўкі па камандзе Марыны Бубен другі час. У старэйшай узроставай групе (1997-1998 гады нараджэння) бронзавымі прызёрамі сталі Кацярына Альхімовіч і Уладзімір Княжэвіч.

Сярод юніёраў (1995-1996 гады нараджэння) вызначыўся Сяргей Халапук, які заняў першае месца. Каманду лёгкаатлетаў рыхтавалі да спаборніцтваў трэнеры-выкладчыкі ДЮСШ Аляксандр Чарняўскі і Анастасія Паталей.

Сяргей САДОЎСКІ

 

 



Добавить комментарий