ТУТ ВIТАЮЦЬ ПРЫГАЖОСЦЬ!

Общество

Хоць да вясны яшчэ далёка, а ў сэрцы Галіны Аляксееўны ўжо абудзілася прадчуванне гэтай дзіўнай пары года. Бо заўсёды загадзя плануе, як будзе выглядаць яе палісаднік. Тут, як правіла, заўсёды шмат кветак…

Штогод гаспадыня заказвае любімыя дэкаратыўныя расліны па каталогах праз паштовую перасылку. Таму іх жылы дом № 29 у Манькаўшчыне з вясны да глыбокай восені патанае ў пышнай квецені.

Галіна Аляксееўна Тарналіцкая ўжо даўно на пенсіі. Муж Вячаслаў Францавіч таксама на заслужаным адпачынку. Вольнага часу шмат, таму цяпер бяруць рэванш у рэалізацыі сваіх захапленняў, на якія раней не мелі дастаткова часу. Гаспадар працаваў вадзіцелем у мясцовай гаспадарцы, а жонка – паштальёнам. Муж цяпер з вялікім стараннем наводзіць ідэальны парадак на падворку. Хапае працы і клапатлівым жаночым рукам.  Не выпадкова бездакорна выглядае сядзіба ў розныя поры года. А летам яна асабліва прыгожая…

Згадзіцеся, як бы рупліва не аздаблялі вяскоўцы  падворкі сваіх жылых дамоў, яны ўсё роўна ў многім  вельмі падобныя па свайму

.

дызайну і вонкавым афармленні. Аднак Тарналіцкія ўсё ж могуць пахваліцца эксклюзіўным “экспанатам”. Прасторная альтанка прапісалася ў садзе. Яна выйгрышна адрозніваецца ад тых, якія нам у час творчых камандзіровак па раёне прыходзілася бачыць. Змайстраваў гэта месца адпачынку сын Анатоль. Ён жыве са сваёй сям’ёй у Мінску. Працуе вадзіцелем. А ў выхадныя дні, у час водпуску любіць наведацца ў родны кут. З задавальненнем дапамагае бацькам у іх планах па добраўпарадкаванні. А калі прапанаваў праект  будучай альтанкі, тыя згадзіліся на ўвасабленне гэтай задумы. Тры гады цярпліва даводзіў яе да ладу. Змайстраваў зручны стол, устанавіў мангал, дэкаратыўны камін, ёсць тут нават магчымасць памыць посуд, рукі. Па перыметры драўлянага збудавання зрабіў прывабную абшыўку. Летнімі вечарамі ў цёплае надвор’е тут любяць праводзіць час дамачадцы. А  Тарналіцкія-старэйшыя маюць аж чацвёра любімых унукаў.

Малодшы сын Юрый жыве ў Івянцы. Мае, як кажуць бацькі, “сваю фазэнду”, таму ў Манькаўшчыне ён рэдкі госць: шмат сіл і часу забірае ўласная гаспадарка.

А калі Юрый убачыў альтанку, якую зрабіў родны брат на бацькоўскай сядзібе, то міжволі загарэўся ідэяй узвесці такую ж. Ён таксама здольны на ўсе рукі, таму задуманае ажыццявіцца абавязкова!

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара

 



Добавить комментарий