ЗАСЛУЖАНАЕ ПРЫЗНАННЕ

Общество

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 549 “Аб пераможцах і лаўрэатах рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2012 года», названы лідары ў 16 намінацыях.

Сёлета, як і раней, конкурс праводзіўся ў два этапы. Спачатку на рэгіянальным узроўні, а затым – на рэспубліканскім.

Лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі «Лепшы прадпрымальнік-арганізатар новых працоўных месцаў» стала таварыства з абмежаванай адказнасцю «Л — БIТ Груп», якое размешчана ў аграгарадку Ракаў па вуліцы Радашковіцкай. Яно ўваходзіць у групу кампаній Белінтэртранс (упраўляючая кампанія ТАА «Група «БІТ — Юніён», старшыня праўлення В. І. Доўнар).

Конкурс «Лепшы прадпрымальнiк года» праводзіцца ў Беларусі штогод. Яго ўдзельнікам можа стаць кожны, хто займаецца бізнесам.

Нормы і рэгламент прадпрымальніцкага спаборніцтва былі абумоўлены яшчэ ў 2005 годзе адпаведным указам кіраўніка дзяржавы.

Мэта конкурсу – павышэнне прафесіяналізму і дзелавой рэпутацыі кіраўнікоў і калектываў прадпрымальніцкіх структур, стварэнне станоўчага іміджу прадпрымальніка, стымуляванне дзелавой актыўнасці насельніцтва для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Арганізацыі, якія працуюць у сферы аўтамабільнага транспарту, лагістыкі, традыцыйна ў ліку суб’ектаў гаспадарання, якія паказваюць па выніках года эфектыўную фінансава-гаспадарчую дзейнасць.

Віншуем калектыў ТАА «Л-БІТ Груп» з заслужанай перамогай!

Адміністрацыя,

прафкам групы кампаній Белінтэртранс

 



Добавить комментарий