Общество

З гэтага года лячыцца тым жыхарам раёна, хто пакутуе ад хваробаў страўнікава-кішэчнага тракту стане лягчэй. За сродкі мясцовага бюджэту ў цэнтральную раённую бальніцу набыты сучасны відэагастраскоп.

Пры дапамозе новага абсталявання непрыемная працэдура глытання зонду стане больш ашчаднай, «карціна» ўнутраных органаў будзе фіксавацца на экране манітора. Палепшыцца і якасць дыягностыкі анкалагічных новаўтварэнняў на ранніх стадыях.

Новым аўтамабілем хуткай дапамогі на базе «УАЗіка» папоўніўся і аўтапарк. Машыну для нашага раёна выдзеліла ўпраўленне аховы здароўя Мінаблвыканкама. Ужо па прыбыцці аўтамабіль быў аснашчаны неабходным медыцынскім абсталяваннем і «размеркаваны» ў Ракаўскую сельскую бальніцу.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *