МIНСК – ХАКЕЙНАЯ СТАЛIЦА

Общество

Матчы 78-га чэмпіянату свету па хакеі з шайбай пройдуць у Мінску з 9 па 25 мая 2014 года на дзвюх пляцоўках – «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне”.

Адным з ключавых арганізацыйных момантаў правядзення чэмпіянату з’яўляецца арганізацыя бязвізавага ўезду афіцыйных удзельнікаў і замежных турыстаў. Механізм рэалізацыі максімальна просты для гасцей чэмпіянату і не запатрабуе ніякіх дадатковых фінансавых затрат. Для турыстаў падставай для бязвізавага ўезду будзе наяўнасць арыгінальнага або электроннага білета, які можна набыць у любым пункце планеты праз Інтэрнэт. Рэалізацыя білетаў пачалася 30 верасня.

Распрацаваны фірменны стыль чэмпіянату свету і яго графічная канцэпцыя, якія аб’ядноўваюць у сабе любоў да хакея і сімвалізуюць свята на лёдзе. Зацверджаны слоган мінскага чэмпіянату свету «Разам мы – свята!»

Афіцыйным турыстычным аператарам – кампаніяй «Цэнтркурорт» сфарміраваны розныя віды турыстычных пакетаў, якія ўключаюць білеты на матчы, пражыванне, а таксама розныя дадатковыя паслугі, у прыватнасці, экскурсіі, трансфер, харчаванне, прадастаўленне сувенірнай прадукцыі.

Беларускі аргкамітэт ЧС-2014 прыняў рашэнне і ўстанавіў самыя нізкія за апошнія чатыры чэмпіянаты цэны на білеты.

 



Добавить комментарий