ПРЫЗНАННЕ ЗА ТВОРЧАСЦЬ

Общество

Падведзены  вынікі абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

Ён праводзіўся з мэтай мастацка-эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, развіцця выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, распаўсюджвання вопыту лепшых студый, гурткоў, падтрымкі творчых калектываў, аб’яднанняў вобласці.

На конкурс было прадстаўлена звыш 1200 творчых работ розных накірункаў.

Адзначаны высокі ўзровень выканаўчага майстэрства многіх  работ.

Арыгінальнасць сюжэту, творчы пошук, сінтэз мастацкіх каштоўнасцей народных традыцый і сучаснай мастацкай практыкі прадэманстраваў калектыў ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна”.

На падставе рашэння журы і палажэння аб правядзенні выстаўкі-конкурсу, дыпломамі 1 ступені  ў намінацыі  “Кераміка” (дробная пластыка, народная цацка, пано, побытавыя прадметы)  узнагароджаны выхаванцы Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі:  Марыя Голуб (12 гадоў) за работы “Дзед Мароз”, “Калядная зорка”; Таццяна Гаркун (12 гадоў) – “Нараджэнне Хрыстова”, “Калядная ёлка”; Андронаў  Ілья (9 гадоў) – “Казачны лес”; Надзея Точка  (13 гадоў) за твор “Каляды”.  Прыемна адзначыць, што займаліся гэтыя дзеці ў гуртку пад кіраўніцтвам вопытнага педагога Уладзіміра Пятровіча Скрыпкі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *