ЗАСЛУЖАНЫ МЕДАЛЬ

Общество

Камандзір аддзялення Івянецкага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 16 Антон Браніслававіч БІБІК адзначаны Указам Прэзідэнта Беларусі за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Узнагароду – медаль “За бездакорную службу” III ступені ён атрымаў у Дзень выратавальніка.

Антон Браніслававіч больш як 26 гадоў прысвяціў барацьбе з агнём і дапамозе людзям.Самааддана, без лішніх разваг ён кідаўся ў пекла пажараў і ратаваў самае святое, што ёсць на зямлі – жыццё. Пяць жыхароў раёна застануцца назаўжды ўдзячныя яму. Куды больш іншых, чыя маёмасць, дзякуючы прафесіяналізму і каманднай зладжанасці, была вырвана з бязлітасных абдымкаў агню. Адзін з самых страшных і напружаных пажараў на памяці А. Б. Бібіка – калі ў гарпасёлку на адным з падворкаў загарэўся вялікі хлеў са складзенымі там 15-цю тонамі брыкету на зіму. Паміж сцяной хаты і гэтага збудавання было ўсяго некалькі метраў. Тушылі полымя больш за палову сутак.

За ўвесь час службы Антон Браніслававіч не займеў ніводнай заўвагі ці наракання ад кіраўніцтва. Ён заўсёды на перадавой у баталіях агню і жыцця. Няхай і далей у спадарожніках з ім ходзіць перамога.

Тэкст і фота

Сяргея САДОЎСКАГА

 



Добавить комментарий