ДЗЕЛЯ БЯСПЕКI ПАЖЫЛЫХ

Общество

З 27 студзеня па 9 лютага на тэрыторыі краіны праводзіцца рэспубліканская акцыя “Бяспечнае суседства”. Яна накіравана на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, узмацненне абароны грамадзян ад проціпраўных дзеянняў, надзвычайных сітуацый.

Супрацоўнікі міліцыі разам з іншымі зацікаўленымі службамі ва ўказаны перыяд пройдуцца па хатах і кватэрах жыхароў. У першую чаргу яны наведаюцца да тых, хто ўхіляецца ад выплаты жыллёва-камунальных паслуг, дапускае іншыя парушэнні правілаў карыстання і ўтрымання жылых памяшканняў або  ўвогуле ператварыў свой дом у “прытон”, дзе збіраюцца людзі з асацыяльнымі паводзінамі. Завітаюць удзельнікі акцыі і да адзінокіх, адзінока пражываючых пажылых, а таксама пажылых, якія жывуць разам з асацыяльнымі асобамі. У час гэтых сустрэч будзе праведзена тлумачальная работа, даведзена інфармацыя аб магчымасцях дзяржаўных органаў па вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць у выпадку парушэння правілаў карыстання і ўтрымання жылых і падсобных памяшканняў, а таксама аказана неабходная дапамога і падтрымка пажылым людзям.

Кантактныя тэлефоны арганізацый, якія аказваюць псіхалагічную, юрыдычную, матэрыяльную дапамогу, забяспечваюць часовае пражыванне ахвярам насілля ў сям’і: 56-0-17, 58-2-05, 58-6-13, 54-5-98. Телефон агульнанацыянальнай “гарачай” лініі: 8-801-100-8-801.

Андрэй ЗАГОРСКІ,

в.а. начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС

 



Добавить комментарий