ДЭПУТАТ ДАПАМАГЧЫ РАД

Официально

Напярэдадні чарговых выбараў у мясцовыя Саветы мы звярнуліся да дэпутата абласнога Савета па Валожынскай выбарчай акрузе № 12, намесніка старшыні абласнога Савета дэпутатаў, члена Прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў Мікалая Уладзіміравіча Хвядчэні, каб даведацца аб праведзенай рабоце. Вось што ён нам расказаў:

– Мінская вобласць — асаблівы рэгіён. Яе ўдзельная вага ў валавым унутраным прадукце Беларусі складае амаль 14%, у экспарце — 20%, у валавой вытворчасці сельгаспрадукцыі — 24%. Па ўзроўні атрыманай выручкі на аднаго работніка Міншчына займае першае месца сярод рэгіёнаў Беларусі. Дынаміка развіцця вобласці ўплывае на эканоміку краіны. Таму і ў дэпутатаў, ва ўсіх кіраўнікоў і працаўнікоў вытворчасцей павінна быць абвостранае пачуццё адказнасці за даручаную справу.

Мінская вобласць — лідар па прыцягненні прамых замежных інвестыцый сярод іншых абласцей краіны, у дзяржаўна-прыватным партнёрстве. Менавіта тут узніклі і рэалізуюцца многія знакавыя інвестыцыйныя праекты, якія ў перспектыве будуць вызначаць далейшае развіццё эканомікі.

За апошнія гады праведзена мадэрнізацыя ААТ «БелАЗ», у ААТ «Беларуськалій» уведзены новыя вытворчыя магутнасці, пачаўся выпуск легкавых аўтамабіляў, завяршаецца будаўніцтва завода па выпуску пасажырскага чыгуначнага электратранспарту. Гэта прыклад зладжанай работы аблвыканкама з інвестарамі. У нашай вобласці самы высокі паказчык па імпарту прадукцыі ў краіне, за 2013 год ён склаў — 118,4 працэнта. Асабліва павялічыўся спажывецкі імпарт — на 28,9 працэнта.

Што датычыцца аграпрамысловага комплексу, то стаіць задача росту прадукцыйнасці працы, прадуктыўнасці ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, паглыбленай перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. Для гэтага ёсць усе перадумовы.

Раз у квартал дэпутаты абласнога Савета з’язджаліся на чарговае пасяджэнне, здараліся і пазачарговыя сесіі. За год звычайна збіраемся 8-10 разоў. Асноўныя пытанні – сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну, выкананне даведзеных паказчыкаў і забеспячэнне дабрабыту жыхароў Міншчыны. Часам даводзіцца рашаць і лакальныя праблемы, ад ліквідацыі несанкцыянаваных звалак да своечасовай здачы жылля ў эксплуатацыю.

Мая дэпутацкая работа цесна пераплятаецца з работай начальніка КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 167». Звароты грамадзян да мяне як дэпутата звычайна датычацца тых пытанняў, якімі займаецца наша прадпрыемства. За чатыры гады ў маім кабінеце пабывала вялікая колькасць наведвальнікаў. Усе паднятыя праблемы былі ўзяты на кантроль і вырашаны па меры магчымасці.

У канцы мінулага года мне, як дэпутату абласнога Савета, давялося пабываць на пасяджэнні Маскоўскай абласной Думы, якое было прымеркавана да 20-годдзя прыняцця Канстытуцыі Расіі і 20-годдзя заснавання Маскоўскай абласной Думы. Падзяліліся вопытам са сваімі расійскімі калегамі, нешта цікавае ўзялі для сябе на заметку. Такія сустрэчы мацуюць наша традыцыйнае сяброўства, станоўча ўплываюць на інтаграцыйныя працэсы.

Запісала

Алена ЗБІРЭНКА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *