ЗА ПРАВА НАЗЫВАЦЦА ЛЕПШЫМ

Официально

Сваіх кандыдатаў на ўдзел у абласным штогадовым конкурсе прафесіянальнага майстэрства, прызнання асобых заслуг у жыцці грамадства, працоўных калектываў традыцыйна вылучаюць усе рэгіёны сталічнай вобласці.

Лепшыя з лепшых будуць неўзабаве названы на заключным этапе. І ў нашым раёне адміністрацыя, працоўныя калектывы, структуры мясцовай вертыкалі ўлады вылучылі сваіх патэнцыяльных кандыдатаў для перамогі ў прэстыжным абласным конкурсе  “Чалавек года Міншчыны”.

Прааналізаваўшы заяўкі, якія паступілі напярэдадні, раённы выканаўчы камітэт вырашыў падтрымаць хадайніцтвы аб вылучэнні на прысваенне ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны» пяць кандыдатур. У іх ліку і Аляксандр Уладзіміравіч Васюнін – начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Валожына (па рэкамендацыі РАНС на прысваенне звання ў намінацыі «Прадухіленне надзвычайных сітуацый»).

Валожынская цэнтральная раённая бальніца хадайнічае аб прысваенні ганаровага звання ў намінацыі «Ахова здароўя» ўрачу тэрапеўтычнага аддзялення Уладзіміру Вадзімавічу Лушчыцкаму.

У ліку рэкамендуемых адкрытым акцыянерным таварыствам «Мінаблаўтатранс” у адпаведнай намінацыі і Аляксандр Уладзіміравіч Ляуш – дырэктар філіяла «Аўтамабільны парк № 14».

Раённы Савет дэпутатаў на прысваенне звання “Чалавек года Міншчыны” ў намінацыі «Мясцовае кіраванне і самакіраванне вылучыў Марыю Феліксаўну Маляўскую – старасту аграгарадка Сівіца Івянецкага сельсавета.

Алена Сігізмундаўна Петрашкевіч – дырэктар Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця, па меркаванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, заслужана можа пазмагацца ў абласным конкурсе за права стаць лепшай у намінацыі «Сацыяльная абарона насельніцтва”.

Пажадаем жа нашым землякам перамог у прэстыжным абласным конкурсе “Чалавек года Міншчыны”.

Наш кар.

 



Добавить комментарий