КАБ МАРОЗ БЯДЫ НЕ ПРЫНЁС

Закон и порядок

У краіне за 2013 год пры карыстанні газам адбылося 12 здарэнняў. Падчас іх пацярпелі 8 чалавек, 2 – са смяротным зыходам.

Не лішнім будзе нагадаць, што, калі тэмпература надворнага паветра рэзка зніжаецца, узнікае верагоднасць абмярзання дымавых каналаў. У выніку прадукты згарання могуць “вярнуцца” ў жылыя памяшканні. Не трэба забываць і на тое, што ўладальнікі жылых дамоў павінны зімой або ў час рэзкага паніжэння тэмпературы паветра як мінімум раз у месяц аглядаць агалоўкі дымавых каналаў на выпадак абмярзання або закупоркі. Перад кожным выкарыстаннем газавых воданагравальнікаў, бытавых газавых катлоў трэба пераканацца, што ў дымавым канале ёсць цяга. Варта пастаянна назіраць за газавай плітой, на якой гатуецца ежа. Забараняецца адначасовае выкарыстанне праточных воданагравальнікаў, газавых катлоў пры зачыненай фортцы з уключанай электрычнай выцяжкай. Нельга таксама самавольна падключаць і адключаць газавыкарыстальнае абсталяванне, перападключаць яго на рызіна-тканінны рукаў, разбіраць і рамантаваць. Забараняецца таксама самастойна замяняць газавыя балоны тым, хто не прайшоў спецыяльны інструктаж у РУ “Валожынрайгаз” па правілах бяспечнай эксплуатацыі бытавых газавых прыбораў. І вядома ж катэгарычна забараняецца правяраць уцечку газу з дапамогай агню.

Сяргей БЕКІШ,

інжынер па ахове працы РУ “Валожынрайгаз”

 



Добавить комментарий