СЛАВУТЫЯ АСОБЫ

Люди и судьбы

Паплаўскі Канстанцін Іосіфавіч

Нарадзіўся 20 (7) чэрвеня 1912 года ў вёсцы Сівіца на Валожыншчыне ў сялянскай сям’і Язука і Міхаліны Паплаўскіх.

К. Паплаўскі – выдатны беларускі хормайстар, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага народнага хору БССР, нястомны збіральнік і добры знаўца беларускай народнай песні, аўтар многіх вакальных і інструментальных твораў, непараўнаны майстар апрацоўкі народных песень.

У 1952 годзе К. Паплаўскі разам з Генадзем Цітовічам стварае Беларускі дзяржаўны народны хор. Жыццё хору на працягу дваццаці трох гадоў было звязана з К. Паплаўскім, які быў спачатку яго галоўным хормайстрам, музычным, а пасля мастацкім кіраўніком.

У залаты фонд беларускага песеннага мастацтва ўвайшлі апрацоўкі Канстанціна Паплаўскага беларускіх народных песень “Закаці, закаці ты, яснае сонейка”, “Ой, павей, буйны вецярочак”, “Туман, туман пры даліне”, “Дзявочы карагод”, “Зорка Венера”, “Цераз сад-вінаград”, “Калыханка” і іншыя.

Асобае месца сярод твораў Канстанціна Паплаўскага займае яго балада на вершы А. Грачанікава “Міннае поле”.

Квартэт “Купалінка” – любімае дзецішча Канстанціна Іосіфавіча, плён яго таленту, яго працы. Квартэт быў створаны пры Беларускім дзяржаўным народным хоры.

 

Чэрня Хведар Мікалаевіч

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1939 года. Пасля заканчэння Вішнеўскай сярэдняй школы (1957) Хведар Чэрня працаваў загадчыкам

Чэрня Хведар Мікалаевіч

Вішнеўскага сельскага клуба. Вучыўся ў тэхнічным вучылішчы № 9 пры Мінскім аўтазаводзе і працаваў фармоўшчыкам-ліцейшчыкам. Пасля службы ў войску скончыў філалагічны факультэт БДУ (1966) і Мінскую ВПШ. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, у выдавецтве “Беларусь”.

 

З 1972 года да канца сваіх дзён жыцця быў старшым рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Першыя вершы Хведара Чэрні з’явіліся ў друку ў 1955 годзе. Ён аўтар кніг “Добрай раніцы, людзі”, “Дабрэе свет” (вершы і паэмы), “Размова з памяццю” (паэма), “Сады юнацтва” (вершы і паэма), “Настрой”, “Ваколіца”, “Ажаніся, не журыся…” (гумарыстычныя вершы), “Святло рамонкаў”, “На скрыжаваннях памяці” і іншых.

Ляўковіч Іван Іванавіч

Ляўковіч Іван Іванавіч

Будучы паэт нарадзіўся ў вёсцы Доры ў 1934 годзе ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Дорскай ВШ, закончыў яе экстэрнам, працаваў у брыгадзе калгаса “Красное знамя”. Закончыўшы Дорскую вячэрнюю школу, у 1965 годзе паступіў у Горацкую акадэмію на факультэт аграхіміі і глебазнаўства, паспяхова закончыў у 1970 годзе. Працаваў у філіяле Гродзенскага сельгасінстытута ў Шчучыне, дзе і зараз пражывае на пенсіі. Быў кіраўніком навукова-даследчай групы планавання і выкарыстання ўгнаенняў.

 

Іван Іванавіч – усебакова развіты чалавек, асабліва праявіў сябе ў літаратуры, усё свядомае жыццё пісаў вершы. Выйшлі тры яго зборнікі па 500-600 старонак: “Нескошенный лужок”, “На досуге с Библией”, “Душа моя – море волненья”.

 

Луцэвіч Уладзіслава Францаўна

Луцэвіч Уладзіслава Францаўна

 

Нарадзілася ў м. Вішнева ў 1891 годзе ў сям’і лесніка. Жонка Янкі Купалы. Скончыла двухгадовыя педагагічныя курсы ў Варшаве. У 1908-1941 гг. – на педагагічнай рабоце. У 1944-1960 гг. – дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы. Складальніца зборнікаў матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць Янкі Купалы, зборнікаў вершаў, казак і песень для дзяцей. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1959). Памерла ў  1960 годзе.

 

Ляшчынскі Іосіф Валяр’янавіч

Імя яго добра вядома на Валожыншчыне.

Ляшчынскі Іосіф Валяр'янавіч

Танцы прайшлі праз усё жыццё Іосіфа Валяр’янавіча, сталі яго прафесіяй. Закончыў курсы па харэаграфіі пры Мінскім абласным Доме народнай творчасці і рэжысёрскае аддзяленне Мінскага культасветвучылішча.

 

У Івянцы Іосіф Валяр’янавіч працаваў у кафляным цэху Івянецкага прамкамбіната і адначасова кіраваў танцавальным калектывам у Доме культуры. Яго прызначылі інструктарам Івянецкага Дома культуры, а праз год – дырэктарам.

Музычным кіраўніком у Доме культуры, шчырай супрацоўніцай Ляшчынскага ў яго харэаграфічнай дзейнасці была здольны музыкант, вучаніца К. Паплаўскага Стэфа Чылюк, якая працавала з ім з 1956 года.

Мастацкі калектыў пад кіраўніцтвам Ляшчынскага набыў шырокую вядомасць у Беларусі, неаднаразова выступаў і за яе межамі.

У 1967 годзе Іосіфу Валяр’янавічу Ляшчынскаму было прысвоена ганаровае званне “Заслужанага дзеяча культуры БССР”. Ён першы атрымаў гэта высокае званне на Валожыншчыне. А ў 1971 годзе высокае званне народнага атрымаў і танцавальны івянецкі калектыў «Журавінка».

Iваноўскі Збігнеў Уладзіслававіч

Доктар палітычных навук, прафесар, ганаровы работнік вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, кіраўнік Групы палітычнай

Іваноўскі Збігнеў Уладзіслававіч

кан’юнктуры Інстытута Лацінскай Амерыкі Расійскай акадэміі навук, прафесар факультэта глабальных працэсаў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, эксперт Расійскага савета па міжнародных справах, сродкаў масавай інфармацыі, радыё і тэлебачання, вядомы журналіст і перакладчык.

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Агароднікі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У  1966 годзе скончыў з залатым медалём Валожынскую школу-інтэрнат і паступіў на факультэт іспанскай мовы тагачаснага Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, у 1971-1974 гадах працаваў выкладчыкам у гэтым жа інстытуце.

З 1974 года жыве ў Маскве. Пасля аспірантуры пры Інстытуце  Лацінскай Амерыкі і абароны дысертацыі займаўся навуковай працай і выкладаў у Дыпламатычнай акадэміі пры Міністэрстве замежных спраў Расіі, а таксама ў Маскоўскім гуманітарным інстытуце імя К. Р. Дашкавай, Гаванскім універсітэце і акадэміі навук Кубы, Фларыдскім міжнародным універсітэце і Універсітэце Каліфорніі ў Сан-Дыега (ЗША), чытаў лекцыі ў розных вышэйшых навучальных установах ЗША, Еўропы і Лацінскай Амерыкі, удзельнічаў у шматлікіх міжнародных кангрэсах у розных краінах свету.

Член Расійскай асацыяцыі міжнародных даследаванняў, Расійскай асацыяцыі лацінаамерыканістаў, Еўрапейскай і Міжнароднай Федэрацый даследчыкаў Лацінскай  Амерыкі, аўтар 300 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій і энцыклапедый. Асобныя творы друкаваліся ў ЗША, Германіі, Польшчы, Бразіліі, Балівіі, Мексіцы, Калумбіі, Украіне і ў іншых дзяржавах.

Узнагароджаны медалямі “За працоўную доблесць”, “У гонар 850-годдзя Масквы”, імя княгіні К. Р. Дашкавай “За служэнне Свабодзе і Асвеце”, медалём свяціцеля Макарыя.

 



Добавить комментарий