21 лютага ў Валожыне пройдзе традыцыйнае Свята працы

Общество

Напярэдадні гэтай падзеі мы папрасілі расказаць пра вытворчыя справы кіраўніка аднаго з буйных прамысловых прадпрыемстваў раёна.

Дырэктар ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” Рамуальд Уладзіміравіч ВАЙНІЦКІ:

– Мінулы год быў няпросты. Для выканання запланаваных паказчыкаў прыйшлося пераадольваць цяжкасці рознага характару. Але наш згуртаваны калектыў, які налічвае амаль паўтысячы чалавек, справіўся з пастаўленымі задачамі. Таму мы асабліва цэнім усё, чаго змаглі дасягнуць. Асноўным відам гаспадарчай дзейнасці ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» з’яўляецца прамысловая вытворчасць.Тут на працягу многіх гадоў захоўваецца эканамічная стабільнасць, сфарміраваўся ўстойлівы тэрытарыяльны рынак збыту прадукцыі. Матэрыяльна-тэхнічная база цэха перыядычна абнаўляецца, мадэрнізуецца. Летась, напрыклад, набыта асноўных сродкаў на 843 млн рублёў, у тым ліку два ліцейныя аўтаматы ў цэх па вытворчасці пластмасавых вырабаў.

За мінулы год па прадпрыемстве ў цэлым атрымана 1590 млн рублёў чыстага прыбытку, рэнтабельнасць продажу склала 3,4%.

Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі забяспечана ў аб’ёме 126661 млн рублёў. Рост да 2013 года роўны 118,6%. Найбольшы рост – 147,5%  – дасягнуты ў механізаваным атрадзе. Выканана механізаваных і аграхімічных работ на 13559 млн рублёў. Кіруе гэтым структурным падраздзяленнем вопытны ўпраўленец Аляксандр Пятровіч Бугай. Стабільна функцыянуюць рамонтныя майстэрні, ПМК, участак па выпуску вырабаў з ПВХ, іншыя вытворчыя падраздзяленні, працуе аддзел перавозак, займаемся мы аптовым і рознічным гандлем, аказваем паслугі цырульні.

Мы захавалі ранейшыя ўстойлівыя сувязі з ААТ «МТЗ», ЗАТ «Атлант», Бабруйскім заводам трактарных дэталяў і агрэгатаў, Віцебскім заводам трактарных запасных частак, куды пастаўляем неабходныя камплектуючыя, выпушчаныя ў цэху пластамасавых вырабаў. У прыватнасці, аб’ём прамысловай вытворчасці цэха пластмасавых вырабаў, якім кіруе Віктар Мікалаевіч Шакун, склаў летась 42385 млн рублёў. У  2013 годзе тут асвоілі выпуск 28 найменняў новых камплектуючых.

 



Добавить комментарий