Общество

Алег Віктаравіч МАТУС і Міхаіл Фёдаравіч ЛУКАШАНЕЦ не толькі добрыя сябры на працягу многіх гадоў. Іх звязвае агульная памяць пра гарачыя пяскі Афганістана. Міхаіл Фёдаравіч быў там у самым пачатку вайны, а Алег Віктаравіч аказаўся ў ліку апошніх савецкіх салдат, якія пакінулі тэрыторыю гэтай краіны ў 1989-м.

А пачынаць службу і аднаму, і другому давялося ў адным месцы – у горадзе Кундузе. М. Ф. Лукашанец быў санінструктарам дэсантна-штурмавой брыгады, у абавязкі ж А. В. Матуса і яго роты ўваходзіла адцягваць на сябе ўвагу ўзброеных бандфарміраванняў. І хаця між іх воінскімі пакаленнямі пралёг амаль дзясятак гадоў, у мужчын успаміны пра вайну не адрозніваюцца. Вельмі шмат давялося перажыць, каб тыя дні не сцерліся з памяці. У юбілейны дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана абодва аддадуць даніну павагі сябрам, якія не вярнуліся з вайны, сустрэнуцца з астатнімі воінамі-інтэрнацыяналістамі падчас раённага мерапрыемства.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

 



Добавить комментарий