Общество

Урачыста і святочна было ў суботу 15 лютага ў Багданаўскай школе. Вучні, настаўнікі, запрошаныя госці сабраліся на мітынг, які распачаўся каля памятнай Дошкі з імем мясцовага героя-афганца Паўла Падрэза.

Потым адбылося мерапрыемства «У памяці навечна». Рыхтавалі яго педагог-арганізатар Я. Б. Аляшкевіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце М. М. Даніленка і вучні 8-11 класаў.

Дарэчы, для 21 дзевяцікласніка школы той дзень запомніцца асабліва – яны сталі членамі БРСМ. Юнакоў і дзяўчат з гэтай нагоды першай павіншавала маці загінуўшага воіна Яніна Юльянаўна Падрэз.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *