Общество

За тры месяцы правядзення дабрачыннай акцыі «З рук у рукі», арганізаванай тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, матэрыяльную падтрымку атрымалі амаль сорак чалавек з ліку маламаёмых і дзве ўстановы – сацыяльны прытулак і Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат.

На дапамогу адгукнуліся больш за трыццаць нераўнадушных людзей з усяго раёна. У фонд акцыі ўжо паступілі ложкі, канапы, пакрывалы, занавескі, рэчы для ўбранства дома.

Не задаволеным застаецца попыт на кніжныя паліцы, якія патрабуюцца для сям’і з дзіцем-інвалідам, а таксама ходнікі і дываны.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *