З сям’і ваеннаслужачага

Общество

Камандзір воінскай часці № 30695, якая дыслацыруецца ў Валожыне, палкоўнік Міхаіл Уладзіміравіч БАРУШКА з дзяцінства ведаў, што будзе ваенным, як бацька. Строгая дысцыпліна, іншыя выпрабаванні яго не палохалі. І дзіцячай мары не здрадзіў, адразу пасля школы паступіў у Чарапавецкае ваеннае вучылішча. Нёс службу на розных воінскіх пасадах, памяняў некалькі месцаў жыхарства. Узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” III ступені. Пасля заканчэння камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь атрымаў назначэнне ў Валожын.



Добавить комментарий