КНIГА ПАВЫСIЦЬ ДЗЕЛАВУЮ КВАЛIФIКАЦЫЮ

Общество

У тэхналогіях бібліятэк адбываюцца глабальныя змены. Пад уздзеяннем новых інфармацыйных патрабаванняў змяняюцца паслугі кнігасховішчаў. Бібліятэка мае важную ролю не толькі ў фарміраванні інфармацыйнай прасторы, але і спрыяе працэсу ўдасканалення дзяржаўнай палітыкі.

У снежні мінулага года Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь адзначыла 80 гадоў з дня свайго заснавання. За дзесяцігоддзі бібліятэка назапасіла багаты вопыт працы па абслугоўванні дзяржаўных органаў улады і кіравання.

Адзін з важных кірункаў гэтай дзейнасці – абслугоўванне мясцовых органаў улады і кіравання, традыцыі супрацоўніцтва з якімі былі заложаны яшчэ ў пасляваенны час. Так, пры бібліятэцы быў створаны Рэспубліканскі Кабінет савецкага будаўніцтва, каб павысіць ідэйна-палітычны ўзровень і дзелавую кваліфікацыю работнікаў савецкага апарата.

У 1980-ых гадах на Урадавую бібліятэку імя А. М. Горкага (у наш час – Прэзідэнцкая бібліятэка) былі ўскладзены функцыі каардынацыйнага навукова-метадычнага цэнтра. Бібліятэка павінна была арганізаваць адзіную сістэму бібліятэчна-бібліяграфічнага забеспячэння мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР. Ужо да канца 1986 года бібліятэкай было абслужана 1765 Саветаў і выканкамаў.

Пасля распаду СССР адбыліся змены і ва ўнутрыпалітычным жыцці БССР. Гэта паўплывала на дзейнасць бібліятэкі: інфармацыйнае забеспячэнне мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіраванні пайшло на спад. Сістэма практычна перастала дзейнічаць.

Сёння Прэзідэнцкая бібліятэка супрацоўнічае з Саветам па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання, які быў утвораны ў 2007 годзе пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага Сходу. Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання распрацоўвае прапановы па ўдасканаленні дзейнасці органаў мясцовага самакіравання і каардынуе пытанні ўзаемадзеяння паміж імі і органамі дзяржаўнага кіравання.

Прэзідэнцкая бібліятэка з’яўляецца галоўным галіновым бібліятэчна-інфармацыйным цэнтрам у рэспубліцы па праву, эканоміцы, палітыцы, праблемам дзяржаўнага кіравання і парламентарызму.

Сумесна з Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Прэзідэнцкая бібліятэка праводзіць выставы новых кніжных паступленняў у фонд бібліятэкі па пытаннях мясцовага кіравання і самакіраванні, парламентарызму, прэзентацыі паслуг.

Бібліятэка мае вялікія магчымасці для задавальнення прафесійных інфармацыйных запатрабаванняў работнікаў мясцовых органаў улады і кіравання – гэта вялікі фонд дакументаў па праблемах мясцовага кіравання і самакіравання, шматлікія базы даных, якія змяшчаюць дзяржаўныя прававыя акты органаў мясцовага кіравання, аналітычны роспіс перыядычных выданняў у электронным каталогу, а таксама электронныя бібліяграфічныя паказальнікі.

Алена АГЕЕВА,

навуковы сакратар Прэзідэнцкай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *