Общество

Участковы ўрач-тэрапеўт Алена Уладзіміраўна ЛУШЧЫЦКАЯ сёлета адзначыць васемнаццацігоддзе сваёй медыцынскай практыкі.

Для чалавека гэта ўзрост паўналецця, з яго перспектывамі на будучыню, з імкненнем і марамі. А маючы за плячыма працоўны стаж у васямнаццаць гадоў, можна гаварыць аб тым, наколькі чалавек рэалізаваўся як спецыяліст сваёй справы.
Участак у Алены Уладзіміраўны не маленькі – звыш дзвюх тысяч чалавек. Клапаціцца даводзіцца і пра хворых, і пра здаровых (каб не забываліся своечасова праходзіць дыспансерызацыю).

Як зазначыў загадчык паліклінікі П. А. Ганчар, на ўрача-тэрапеўта А. У. Лушчыцкую ад хворых паступаюць толькі станоўчыя водгукі.

Алена ЗБІРЭНКА, фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *